Экскурсія ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Мінску

2023 год – юбілейны для адзінага прыжыццёвага зборніка вершаў Максіма Багдановіча «Вянок» – у 1913 годзе, у Вільні, убачыла свет кніга маладога беларускага генія.
Вучням ДУА «Сярэдняя школа №25 г. Гомеля імя Б. А. Царыкава», якія адпачываюць пад Мінскам, у Ждановічах, 11.04.2023 года пашчасціла апынуцца на экскурсіі ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Мінску і ўбачыць і зборнік «Вянок», і, безумоўна, пашырыць свае веды пра класіка беларускай літаратуры.
«Вянок», як і сто гадоў таму, і сення застаецца ў цэнтры ўвагі чытачоў і даследчыкаў, кампазітараў і мастакоў, настаўнікаў і вучняў.
Супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча прадэманстравалі кнігі з аўтографам паэта, падзяліліся цікавай і пазнавальнай інфармацыяй пра асобу Максіма Багдановіча з нашымі вучнямі.
Каштоўныя матэрыялы з фондаў музея вельмі ўразілі падлеткаў.