Кожны народ мае свае адметныя рысы, свае традыцыі. Захаваць і перадаць залатыя правілы народнай культуры нашчадкам – абавязак кожнага.
17.05.2023г. у 7 “Б” класе СШ 25 адбыўся ўрок па беларускай літаратуры па твору У. Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”, на працягу якога вучні знаеміліся з побытам вясковых людзей, устаноўлівалі адпаведнасць паміж назвай прадмета і яго прызначэннем. Складалі этнаграфічны слоўнік, прэзентавалі беларускія народныя стравы.








