Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай.
Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы.
Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы.
Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.
У гэты адметны дзень вучнi 9 “Б” класа нагадалi пра гісторыю ўзнікнення свята, расказалi цікавыя факты пра сваю родную, беларускую мову.
Колькі добрага, незвычайнага і адметнага пачулі вучні розных класаў!

