З 19 па 23 верасня у РБ праходзіць тыдзень роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова».
У рамках тыдня 19 верасня адбылася прэзентацыя віншавальных паштовак «Пажаданні роднай мове».
20.09 прайшоў гастранамічны фэст «Беларуская кухня», дзе кожны жадаючы меў магчымасць пачаставацца беларускімі народнымі стравамі.





Згодна з планам мерапрыемстваў Тыдня роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова!» вучні 5-6-ых класаў сталі ўдзельнікамі цікавай і захапляльнай работа па стварэнні інтэрактыўнага воблака слоў «Мае любімае слова па-беларуску».



Якое ваша любiмае беларускае слова? Так, мы назавем iх многа.
У межах Тыдня роднай мовы вучнi 6″A” класа не толькi расказалi пра свае любiмыя словы, але i даследавалi як лексiчнае значэнне слова радавод, так i склалi свае генiялагiчныя дрэвы. Колькi новага i цiкавага даведалiся вучнi пры выкананнi задання!




Нiякае багацце людзей не бывае даражэйшым за iх родную мову. (Я. Колас)
Мова яднае нацыю, народ, людзей, якiя пражываюць на тэрыторыi краiны. Мова – гэта вялiкi народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ.
У межах Тыдня роднай мовы (з 19 па 23 верасня) у нашай школе прайшлi розныя мерапрыемствы: тэматычныя хвiлiнкi, выставы, выраб вiншавальных паштовак “Пажаданнi роднай мове”, стварэнне воблака “Маё любiмае слова па-беларуску”, квэст-гульня “Фальклор – душа народа”, адкрытая акцыя “Чытаем вершы пра родную мову”.
Спадзяемся, што дадзенае толькi абуджае цiкавасць да “вобразнай, пявучай”, роднай мовы нашай.







