Знаёмства з вельмі цікавай асобай і яго творчасцю адбылося на ўроку беларускай літаратуры ў 10 “А” класе. Філамат, фалькларыст, пісьменнік,адзін з першых аўтараў беларускамоўных тэкстаў. Вучні ўявілі сабе, што ў нас ёсць магчымасць запрасіць Яна Чачота на ўрок і задаць яму свае пытанні. Аналізавалі вершы аўтара,стваралі вокладкі для твораў, сістэматызаваць веды пра рамантызм у беларускім мастацтве.
