І камень, і дрэва, і дым –
Р. Барадулін
Жывыя яны.
Нашы продкі жылі ў цеснай сувязі з прыродай, але былі безабаронныя перад яе стыхіямі. Старажытныя людзі верылі ў таямнічыя сілы прыроды, шукалі адказы на розныя пытанні: як пабудаваны свет, хто стварыў чалавека і іншыя. Так ствараліся міфы. Вучні 6 “А” класа на ўроку літаратуры дзяліліся ведамі пра багоў і міфічных істот (духаў),пра іх адносіны да людзей. Шукалі адказы на пытанні – хто з духаў быў варожа настроены да іх, а хто, наадварот, спрыяў людзям.