З нагоды юбілею вядомага беларускага пісьменніка Івана Пятровіча Шамякіна 5 лютага прайшла сустрэча выхаванцаў групы падоўжанага дня №6 з работнікамі бібліятэкі №4, якія прадэманстравалі прэзентацыю пра жыццё і творчасць пісьменніка. Трэба адзначыць, што размова пра яго самыя вядомыя творы і цікавыя факты з жыцця ішла на беларускай мове. І гэта ўсё выклікала несумненную цікавасць.
Мы перакананы, што сустрэча запомніцца, што ў большасці вучняў узнікне жаданне пазнаёміцца бліжэй з творчасцю Івана Шамякіна.






