Адкрываю, як свет, нанова
беларускае роднае слова,
пералівістае – як каменьчык,
вясёлкавае – як ручэй,
цёплае – як агеньчык
добрых тваіх вачэй.А. Канапелька
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы вучні 5 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №25 г.Гомеля імя Б.А.Царыкава” правялі інфармацыйныя хвілінкі, у час якіх расказалі пра адметнасць і прыгажосць роднай мовы, нагадалі пра важнасць 21 лютага для кожнага беларуса, бо беларуская мова – песня душы, спадчына з глыбінь стагоддзяў – вылучае нас у сусветнай супольнасці і з’яўляецца магутным падмуркам.







