Казка – у жыцці падказка – гэта выснова, у якой на ўроку беларускай літаратуры ўпэўніліся вучні 5 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №25 г.Гомеля імя Б.А.Царыкава”. У сваіх “рэкламных” выступленнях пяцікласнікі падкрэслівалі, што менавіта казка вучыць маленькага чалавека адрозніваць дабро і зло, хвалявацца за іншых, любіць прыроду, знаёміць з законамі і правіламі паводзін, што “казачныя ўрокі” цікавыя, важныя і карысныя.




