Майстар-клас «Саламяная цацка»

Адраджаць традыцыі пляцення з саломкі энтузіясты пачалі даўно. Інфармацыю збіралі літаральна па крупінках: вывучалі тэхніку вырабу па кнігах, шукалі ўмельцаў, якія маглі перадаць вопыт. Спачатку рабілі аплікацыі з саломкі, пазней пачалі эксперыментаваць з пляценнямі рознай складанасці. У філіяле Веткаўскага музея 28 снежня прайшоў майстар-клас «Саламяная цацка» для навучэнцаў прышкольнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №25 г. Гомеля імя Б. А. Царыкава». Калі даўней вырабы з саломы выкарыстоўваліся ў побыце і ў якасці абрадавай атрыбутыкі, то цяпер найбольшае распаўсюджванне атрымалі дэкаратыўныя вырабы и цацкі. Кожны з вучняў пазнаёміўся з працэсам стварэння традыцыйных вырабаў з саломы і паспрабаваў зрабіць сваю непаўторную цацку.