“Паўлінка”

Сённяшні Шчодры вечар запомніцца вучням 11 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №25 г.Гомеля імя Б.А. Царыкава”, бо ён па-сапраўднаму шчодры на падзеі, эмоцыі, якія атрымалі самі вучні і якімі яны змаглі падзяліцца пад час інклюзiўнага спектакля (акцёры – выхаванцы і супрацоўнікі УА “Гомельскі дзяржаўны дзіцячы пансіянат “Шчаслівыя ўсмешкі”, якія атрымалі рэспубліканскую прэмію “За духоўнае адраджэнне”) па матывах камедыі Я. Купалы “Паўлінка”, на які атрымалі запрашэнне.