Урок беларускай літаратуры па апавяданні З.Бядулі “На Каляды к сыну”

Дзве дзяўчыны прыйшлі да Бога папрасіць шчасця на ўсё жыццё. Здзівіўся Бог: “Так не бывае. У жыцці ўсяго пароўну: шчасця і гора, радасці і смутку”. І прапанаваў выбар: шчасце ці ў маладосці, ці ў старасці.
Першая адказала: “Навошта мне шчасце ў старасці?! Я зараз яго хочу зведаць, калі ўсё так прывабліва, так жадана….
Другая разважала: “Цяпер я маладая і дужая і здолею вытрымаць выпрабаванні лёсу, а ў старасці ў мяне не будзе сіл і мне патрэбен будзе догляд, каб хтосьці паклапаціўся пра мяне…”
Старасць не можа быць шчаслівай, але яна можа і павінна быць годнай, спакойнай і дагледжанай.
Пра гэта і разважалі нашы сямікласнікі сёння на ўроку беларускай літаратуры па апавяданні З.Бядулі “На Каляды к сыну”. “Дарослыя” аргументы падлеткаў, інсцэніроўка “самага павучальнага” моманту твора сталі яскравымі і запамінальнымі.