Каб любіць Беларусь нашу мілую,
Трэба ў розных краях пабываць…Алесь Ставер
21 лістапада 2025 года для вучняў 6 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа №25 г Гомеля імя Б.А.Царыкава» праведзены адкрыты ўрок па беларускай літаратуры («Літаратурная песня. А.Ставер «Жураўлі на Палессе ляцяць»»). У ходзе работы шасцікласнікі даведаліся шмат цікавага пра песні, літаратурную песню, пачулі гукі “жывой” домры, паказалі свае выдатныя веды, атрымалі цудоўны настрой і задавальненне ад сумеснай прадуктыўнай работы.
Разумею цяпер, чаму з выраю
Жураўлі на Палессе ляцяць.Алесь Ставер



