Тыдні беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе №25 заўседы праходзяць ярка і запамінальна. Сеняшні дзень не стаў выключэннем. Вучні 9 «Б» класа прынялі ўдзел у гастранамічным фэсце «Беларускія стравы». З дапамогай бацькоў яны прыгатавалі стравы нацыянальнай кухні: наліснікі з рознымі начынкамі, дранікі, бульбу, смажаніну. З задавальненнем частавалі вучняў малодшых класаў, дзяліліся рэцэптамі.

