Дзяцінства немагчыма ўявіць без казкі. З гэтым пагадзіцца кожны. Казкі вучаць і перасцерагаюць, звязваюць нашых продкаў з намі, дазваляюць перанесціся туды, дзе ў рэальным жыцці ты не зможаш пабываць. А яшчэ казкі, як паказала жыццё, — гэта і цікавы ўрок. Сёння клопаты вялікага свету засталіся па-за сценамі кабінета для вучняў 5 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа №25 г. Гомеля імя Б. А. Царыкава» на ўроку беларускай літаратуры, бо дзяўчынкі і хлопчыкі пагрузіліся ў любімы свет казак, дзе і «рэкламіравалі» аднакласнікам свае любімыя казкі, і расказвалі запамінальныя і павучальныя эпізоды, вучыліся правілам паводзін у нестандартных сітуацыях, атрымлівалі «ўрокі жыцця» ад казачных персанажаў і шукалі доказ таму факту, што «казка — у жыцці падказка».




