Мой родны кут, як ты мне мілы!..

Мой родны кут, як ты мне мілы!..

Забыць цябе не маю сілы!

Не раз, утомлены дарогай,

Жыццём вясны мае убогай,

К табе я ў думках залятаю

І там душою спачываю. (Я. Колас)

У Год якасці – разважаем пра Радзіму. Радзіма – «паняцце» вельмі велізарнае. Для кагосьці Радзіма – гэта наша дзяржава, Беларусь. Хтосьці скажа, Радзіма – гэта мой дом, мая сям’я, мая вуліца. Кожны чалавек мае сваю малую радзіму – гэта, тое месца, дзе ён нарадзіўся і вырас. У кожнага чалавека яна свая, але для ўсіх з’яўляецца той пуцяводнай зоркай, якая на працягу жыцця вызначае вельмі многае, калі не сказаць – усё! 6 лютага навучэнцы ГПД №3 намалявалі самае лепшае месца на зямлі. Вядома, гэта наша Беларусь. Хто аднойчы пабываў у нас, на нашай гасціннай зямлі, той ніколі не забудзе добры, таленавіты, спагадны народ — беларусаў. Роднае месца — гэта там, дзе цябе любяць і чакаюць. Куды прыходзіш і не можаш знайсці, дзе яно канчаецца…