МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

Cёння, 21 лютага, ва ўсім свеце адзначаецца МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ. Існуе шмат цудоўных моў. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Не змаглі ў Год якасці застацца безудзельнымі і вучні ДУА «Сярэдняя школа 25 г.Гомеля імя Б.А.Царыкава». Быў праведзены шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай даты: прайшла інфармацыйная акцыя «Мовай роднай даражы!», адбыўся абмен пажаданнямі на беларускай мове, не забылі мы пад час акцыі «Любімае слова» і пра цікавыя і любімыя словы беларускай мовы, правялі гульні «Перакладчык», «Аматары рэбусаў».
Дык чаруй жа людзей паміж моваў другіх
І гучы вечна, ярка і нова
Мова продкаў маіх і нашчадкаў маіх –
Беларуская родная мова!