Пасяджэнне гарадскога вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі г.Гомеля.

13.05.2025 года ў ДУА «Сярэдняя школа №25 г.Гомеля імя Б.А.Царыкава» адбылося пасяджэнне гарадскога вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі г.Гомеля. «Праектна-даследчая дзейнасць на ўроках беларускай мовы і беларускай літаратуры ў кантэксце фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў» – тэма, якая была прапанавана для разгляду. Майстар-клас, праведзены настаўнікамі школы (Барушкова Н.М., Зэкава М.А., Пацкова В.В.), выклікаў цікавасць у аўдыторыі і дазволіў настаўнікам падзяліцца ўласным вопытам па актуальных пытаннях. Удзельнікам пасяджэння нагадалі пра тое, што па сваёй прыродзе дзіця адрозніваецца дапытлівасцю, нястомна адкрывае свет з дапамогай дарослых. Галоўнае для кожнага настаўніка – не загубіць закладзеныя прыродай даследчыя задаткі, і адзін з дзейсных метадаў у дадзеным накірунку – метад праектаў, праектна-даследчая дзейнасць. Цікавыя творчыя прыёмы, праекты вучняў нашай школы, практычныя заданні, інтэрактыўныя формы работы, педагагічныя ідэі, прапанаваныя на майстар-класе, папоўнілі “метадычныя капілкі” настаўнікаў нашага горада.