Пачаўся тыдзень беларускай мовы і літаратуры

17 лістапада 2025 года ў ДУА “Сярэдняя школа №25 г Гомеля імя Б.А.Царыкава” пачаўся Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Ужо ў першы дзень школа напоўнілася беларускамоўнай атмасферай пад час правядзеня гульні па станцыях «Падарожжа для дапытлівых», дзе каманды з вучняў 5 “Б” і 6 “А” класаў мелі магчымасць праявіць сябе як мовазнаўцы ці літаратары і прадэманстраваць уменні на цікавых станцыях: “Ведай нашых” , “Папацей, грамацей!”, “Аматары беларускага фальклору”, “Спрыт, знаходлівасць і розум”, “Разгадай-ка”, “Паэтычная”, “ Пазнай фразеалагізм!” і іншых. Сумесная дзейнасць і ўмовы спаборніцтваў – сакрэт задавальнення і выдатных вынікаў нашых вучняў. Сёння перамаглі ўсе, бо набытыя новыя веды і эмоцыі застануцца з імі назаўсёды!