Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Скарбы мовы, скарбы пазнання, скарбы навакольнага свету служаць тым, хто шчыра любіць і глыбока вывучае родную мову, літаратуру, культуру. Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў ДУА «Сярэдняя школа №25 г.Гомеля імя Б.А.Царыкава» і быў скіраваны на тое, каб зберагчы гэтыя неацэнныя скарбы. Мерапрыемствы (выстава «Па старонках любімых твораў», акцыя «Камплімент роднай мове», музабоз «Сучасныя беларускія кампазіцыі на беларускай мове», «Хвілінкі кемлівасці», гульня па станцыях «Падарожжа па краіне «Вусная народная творчасць», выстава-прэзентацыя «З гісторыі беларускіх страў») былі прасякнуты клопатам пра тое, каб выхаваць у вучняў беражлівыя адносіны да мастацкага слова, да роднай мовы, гісторыі і культуры беларускага народа. Кожны дзень прадметнага Тыдня быў напоўнены змястоўнымі і цікавымі мерапрыемствамі. Тыдзень закончыўся, а эмоцыі і ўражанні застануцца на доўгі час з кожным удзельнікам.