Урок беларускай літаратуры ў 5 “А” класе

Сённяшні ўрок беларускай літаратуры ў 5 “А” класе ДУА “Сярэдняя школа №25 г.Гомеля імя Б.А.Царыкава” па беларускіх народных казках стаў своеасаблівым мастком паміж пакаленнямі, бо ўпэўніў кожнага вучня, што народная творчасць – гэта не музейны экспанат, а жывая крыніца мудрасці, якая можа быць цікавай і зразумелай сучаснаму дзіця праз гульню, творчасць і дыялог. Пяцікласнікі ў працэсе работы (абарона ілюстрацыі, адказы на праблемныя пытанні, “рэклама” любімага твора) прыйшлі да высновы, што беларуская казка – гэта скарбніца нашага кода: у ёй жывуць нашы словы, якіх не знойдзеш у перакладзе, у ёй гучыць наш лад жыцця (праца на зямлі, павага да старэйшых, гасціннасць, кемлівасць перад сілай), праз казку мы ўпершыню адчуваем: “Гэта маё. Гэта пра мяне”.