Сёння ў тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў 7 “А” класе адбыўся ўрок беларускай мовы па тэме “Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова”. На ўроку вучні знаёміліся з марфалагічнымі прыметамі дзеепрыметнікаў, прымянялі веды пра дзеяслоў і прыметнік для выяўлення прымет дзеепрыметніка, знаходзілі дзеепрыметнікі ў тэксце, адрознівалі іх ад прыметнікаў.

