Сёння прайшоў адкрыты ўрок літаратурнага чытання ў 2 “Б” класе. Тэма ўрока: «Адлёт жураўлёў» Я.Колас; «Восень на парозе» Ул.Ягоўдзік.
На ўроку Бурдук Т.І. стварыла ўмовы для выказвання дзецьмі ўласных пачуццяў ад прачытанага. У дзяцей узнікла пачуццё захаплення прыгажосцю роднага краю.
Дзеці актыўна адказвалі на пытанні, вучыліся выказваць сваю кропку погляду. На ўроку прасочвалася міжпрадметная сувязь. Сістэма заданняў на ўроку была накіравана на фарміраванне ведаў па тэорыі літаратуры (загадкі, вершы, прыкметы).


