Віктарына «Мы-беларусы!»

Патрыятычнае выхаванне маладога пакалення з’яўляецца важным складнікам працэсу навучання, яно пранізвае адукацыйны працэс, выступаючы надпрадметной вобласцю дзейнасці ўстаноў адукацыі, і рэалізуецца ў розных формах. Сёння навучэнцы 6-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №25 г. Гомеля імя Б.А. Царыкава» прынялі ўдзел у віктарыне «Мы-беларусы!» Дзеці актыўна адказвалі на пытанні віктарыны, дэманстравалі зладжаную працу ў камандах і сваю эрудыцыю.