Гуляць любяць усе. А гуляць па-беларуску любяць вучні нашай школы, таму іх і запрасілі адправіцца ў вандраванне па вуснай народнай творчасці, каб веды праверыць i пашырыць кругагляд. У падарожжа па родных традыцыях адправіліся 3 каманды. Выпрабаванні паказалі, што ёсць у нас добрыя знаўцы казак, прыказак, прымавак, загадак, прыкмет, традыцый беларусаў. Сёння кожны вучань дакрануўся да роднага слова, да святой спадчыны не толькі на ўроках, але і пасля вучэбных заняткаў і атрымаў задавальненне ад карыснага правядзення вольнага часу і прапанаванай магчымасці адчуць смак прыгожай роднай мовы.







