Завяршыўся Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

З мэтай павышэння матывацыі да вывучэння беларускай мовы і літаратуры, удасканальвання ўменняў вучняў рэалізоўваць атрыманыя веды і навыкі ў практычнай і творчай дзейнасці і выхавання патрыятызму і грамадзянскасці, павагі да роднай мовы з 17.11 па 21.11.2025 года ў ДУА «Сярэдняя школа №25 г Гомеля імя Б.А.Царыкава» прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Разнастайныя мерапрыемствы (выстава малюнкаў «Мой любімы літаратурны герой», хвілінкі кемлівасці, віктарыны, гульня па станцыях «Падарожжа для дапытлівых», флэш-батл «Хуткапрамаўлянкі. Чытаем разам»), адкрытыя ўрокі зацікавілі вучняў і далі магчымасць кожнаму жадаючаму праявіць сябе і прадэманстраваць свае веды нават у самых нестандартных сітуацыях.
Тыдзень беларускай мовы і літаратуры прайшоў цікава, плённа і запамінальна.